Фотафакт. Як у Вільні адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі

У літоўскай сталіцы прайшоў мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў.

З нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі на Кафедральнай плошчы Вільні беларусы сабраліся разам, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій, а таксама выказаць салідарнасць з тымі, хто дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Таксама на плошчы была прадстаўленая выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, створаных імі ў калоніях і турмах, а таксама беларускіх мастакоў, якія падтрымалі пратэсты і застаюцца салідарнымі з дэмакратычнымі ідэаламі. Сярод іх працы Паўла Севярынца, Андрэя Войніча, Анатоля Хіневіча, Вольгі Якубоўскай, Ксішы Ангелавай, а таксама мастакоў, якія пажадалі захаваць ананімнасць.

— Гэта не проста мастацтва. Гэта галасы людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, боль, ізаляцыю — і здолелі захаваць унутраную свабоду і творчасць, — адзначаюць арганізатары.

Нагадаем, роўна 5 гадоў таму ў гэты дзень у турэмных засценках быў забіты Вітольд Ашурак — чалавек, які стаў адным з сімвалаў мужнасці і годнасці беларускай барацьбы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)