Ціханоўская: «Праўда — гэта самая вялікая небяспека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасць для людзей»
Зварот лідаркі беларускіх дэмсілаў Свяіланы Ціханоўскай з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы.

— Свабода прэсы — гэта «люстэрка» таго, што насамрэч адбываецца ў грамадстве, — цытуе Святлану Ціханоўскую яе прэс-служба. — У Беларусі праўда стала небяспечнай і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць не проста прафесійная адказнасць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй.
І ўсё ж беларускія медыя працягваюць развівацца і працаваць — у выгнанні, пад палітычным пераследам, без нармальных умоваў, знаходзячы выйсце нават там, дзе, здавалася б, яго няма.
Сёння ўсе незалежныя СМІ працуюць з-за мяжы, але пры гэтым каля 80% іх аўдыторыі застаецца ў Беларусі. Менавіта гэта падкрэслівае не толькі прафесіяналізм журналістаў, але і вялікую патрэбу беларусаў у праўдзівай, альтэрнатыўнай інфармацыі.
Улада спрабуе забіць гэтую праўду — праз цэнзуру, блакіроўкі, запалохванне. Але праўда знаходзіць шлях. Шлях праз беларускую незалежную журналістыку.
Сёння я хачу падзякаваць усім журналістам — тым, хто ў турмах, у выгнанні і ўнутры краіны працягвае працаваць. Праўда — гэта самая вялікая небяспека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасць для людзей.
***
Дзень свабоды прэсы ў Беларусі за кратамі сустракаюць 22 калегі, нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Згодна апублікаванага Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў» штогадовага Індэксу свабоды прэсы-2026, Беларусь займае 165-е месца ў апошняй дваццатцы рэйтынгу паміж Еменам і Мьянмай.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное