Канвеер рэпрэсій. Яшчэ аднаго айцішніка асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў. У Беларусі плюс 13 новых палітвязняў

Хроніка палітычнага пераследу 31 ліпеня.

У Беларусі плюс 13 новых палітвязняў

Як паведамляе Вясна, гэта Аксана Вальвачова, Юрый Дашкевіч, Генадзь Карнеевец, Дзмітрый Мязяк, Кірыл Слівец, Іван Літвін, Алесь Масюк, Павел Севасцьян, Віктар Марчык, Віталіна Міхаленя, Андрэй Печань, Андрэй Гарбанаў, Вадзім Багданаў.

Такім чынам, па дадзеных на сёння:

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты

Вэб-распрацоўшчыка Юрыя Філаменку судзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі, піша Наша Ніва.

Юрый Філаменка. Фота з ягонай архіўнай старонкі Укантакце

Юрыю Філаменку з Мазыра 39 гадоў. Ён займаўся стварэннем сайтаў і вэб-сервісаў. Акрамя праграмавання, мужчына цікавіцца крыптаіндустрыяй і майнінгам. На тэматычных форумах ён дзяліўся сваім досведам і падрабязна выкрываў нядобрасумленныя курсы.

Дакладныя абставіны і дата затрымання Юрыя невядомыя. Яго судзілі ў Гомельскім абласным судзе адразу па некалькіх палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 369‑1 (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 1 і 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пагражала да сямі гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы, але па суме артыкулаў Юрыя чакала пазбаўленне волі.