Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Мол»
Былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву, якая знікла год таму, бачылі днямі ў Мінску ў гандлёвым цэнтры «Дана Мол». Яна спакойна прагульвалася там, піша Наша Ніва.
Чалавек, які бачыў яе, кажа, што ў Мельнікавай зараз тая самая прычоска, як на скрыншоце з трэнажорнай залы. Сумневаў у тым, што гэта менавіта яна, у яго не засталося.
Цікава, што якраз недалёка — у ЖК «Маяк Мінска» — Мельнікава купіла кватэру. Пакупка была ў студзені 2026 года, плошча кватэры — амаль 92 квадраты, паведамляла «Люстэрка». Дагэтуль, у верасні 2025 года, ужо пасля знікнення, былая спікерка КР купіла таксама кватэру на праспекце Любімава.
У сакавіку ў сеціве з'явіліся скрыншоты, на якіх Мельнікава займаецца ў трэнажорнай зале GYM24. Тады ўзнікла шмат пытанняў да праўдзівасці здымкаў. Але тая зала якраз знаходзіцца недалёка ад метро «Усход» — на праспекце Незалежнасці, 134 (у гандлёвым цэнтры «Першы»).
Бацька Мельнікавай у сакавіку казаў, што яго дачка жывая і здаровая і ў Беларусі.
«Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом».
Звычайна Анжаліка тэлефануе бацьку сама.
«Яна мне сказала: «Ты мне не звані, я сама буду». Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца», — казаў бацька.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное