Коктейль

Канцэрт Светы Бень на канале Сепультура Alive

Ён адбудзецца 26 сакавіка ў 21.00.

На канцэрце прагучаць як вядомыя песні артысткі, так і некалькі зусім новых кампазіцый, якія яшчэ нідзе не гучалі, паведамляе арганізатар Аляксандр Чарнуха.

Частка матэрыялу атрымае новае гучанне дзякуючы нечаканым музычным калабарацыям — гледачоў чакаюць сюрпрызы і асаблівая атмасфера жывога эксперыменту.

Кранальныя, глыбокія і вельмі асабістыя песні ад адной з самых адметных беларускіх артыстак — у жывой онлайн-падзеі, якую нельга прапусціць.

Падтрымаць праект Сепультура Alive і Свету Бень можна сімвалічнымі квіткамі на канцэрт праз сервіс Buy me a coffee.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)