«Если дипломатия не сработает, через неделю для Беларуси могут открыться врата в ад»

Аналитики пытаются ответить на вопрос, пойдет ли Лукашенко на ультиматум Зеленского или все же поставит объекты на территории Беларуси под удар и сам вступит в войну?

Владимир Зеленский в своем вечернем обращении 20 июня вновь повторил угрозы относительно объектов на территории Беларуси, дав понять, что его ультиматум Лукашенко — не пустые слова.

Беларуский правитель на эти заявления по-прежнему не реагирует. Из последних сообщений его пресс-службы — лишь поздравление с профессиональным праздником работников здравоохранения и пожелания «счастья и радости, а родной Беларуси — мира и добра». Очень вовремя.

Впрочем, можно предположить, что за публичным молчанием Лукашенко скрывается как-никогда активная кулуарная деятельность. Вот только какая?

Аналитики пытаются понять, что ждет нашу страну в ближайшую неделю.

Александр Кнырович, блогер:

— Сейчас звучат требования убрать с границы оборудование поддерживающее атаки на украинские города и в целом перестать сотрудничать с агрессором звучит прямо и недвусмысленно.

Почему сейчас? Ведь поддержка агрессии и даже соучастие в ней длятся 4 года и 4 месяца?

Время пришло — Лукашенко совершенно нечем ответить.

Армии в Беларуси — нет. Цифра в 65 000 человек — это иллюзия, это все те люди, ваши соседи, которые там побывали и рассказывают о ней исключительно в комедийных красках. Хоть что-то из себя представляют буквально несколько тысяч человек.

Армию недофинансировали в 3-4 раза на протяжении десятилетий. Армии просто нет и предполагать, что чем-то поможет Россия означает быть крайне далеко от реальности.

Россия воюет на максимуме. И ничего более того, что уже показывает на поле боя, она, Россия, просто не может. И «Орешник» этот, якобы заступивший на боевое дежурство, просто еще одна имитация.

Потому — Лукашенко отвечать нечем и придется тихонечко исполнять требования Зеленского, уводить что-то там с границы. Вопрос лишь — как объяснить это Путину...

Являются ли цели на территории Беларуси законными военными целями? Ну а чем НПЗ в Москве (Капотня) с этой прекрасной летающей крышечкой отличается от такого же НПЗ в Мозыре?

Потому — цели на территории Беларуси легитимны, и если Украина решится их атаковать, то логика и основания будут целиком понятны (хотя я очень надеюсь, что этого не случится).

Перед Лукашенко непростой выбор, но, в такие минуты он всегда дает заднюю, отползает.

Ибо сохранение личной власти, важнее всех остальных приоритетов, важнее даже собственного эго.

Юрий Дракохруст, политический обозреватель:

— Ці ўступіць Беларусь праз тыдзень у вайну? Кароткі адказ — неабавязкова.

Варта зафіксаваць, што тыя рэтрансьлятары — праблема ня новая, ня выклік, кінуты апошнім часам, на які трэба даваць адказ неадкладна.

Таму тыдзень, які даў Зяленскі Лукашэнку на вырашэньне праблемы, выглядае цалкам палітычным рашэньнем, а не рэакцыяй на новы раптоўны выклік.

Гэтае рашэньне цалкам упісваецца ў новую палітыку ціску Кіева на афіцыйны Менск у самых розных сфэрах. Але да апошняга часу гэты ціск ня ставіў двухбаковыя адносіны на мяжу наўпроставых баявых дзеяньняў.

Магчыма, і цяперашні ўльтыматум і рэакцыя на яго не дасягнуць гэтай мяжы.

Зразумела, лепш бы Лукашэнка (а, дакладней, Пуцін) прыбралі гэтыя рэтрансьлятары. І не праз тыдзень, а даўно. Але выглядае гэта малаімаверным. І Лукашэнку саступіць пад публічнай пагрозай — гэта страціць твар. Нават калі гэта ад яго залежыць.

Аднак варта прыгадаць два наратывы, якія апошнім часам гучаць зь Кіева: Лукашэнка — марыянетка Крамля і Расея зьбіраецца ўцягнуць Беларусь у вайну наўпрост.

Калі прыняць гэтыя наратывы, то як перакладаецца ўльтыматум Зяленскага на больш рэалістычную мову? Пуцін, забяры свае рэтрансьлятары зь Беларусі, інакш мы ўдарым па ім і ня нашая будзе віна, калі ў выніку Беларусь будзе ўцягнутая ў вайну.

Але тады пытаньне — а навошта тады Пуціну хоць пальцам варушыць? Паводле Зяленскага, Расея хоча ўцягнуць Беларусь у вайну. Дык пры рэалізацыі ўльтыматума Зяленскага Пуціну застанецца ніякія рэтрансьлятары не ўбіраць, а піць каву і проста тыдзень чакаць.

Калі папярэджаньне Зяленскага праз тыдзень будзе рэалізаванае кінэтычна, мэта ўцягваньня Беларусі ў вайну будзе дасягнутая пасьпяхова.

Есьць, праўда, імавернасьць, што справа зьвядзецца да абмену ўдарамі: Украіна ўдарыць па рэтрансьлятарах, Беларусь — па чым-небудзь ва Ўкраіне. Але калі загаварылі гарматы, складана прымусіць іх гаварыць шэптам. Абмежавацца абменам ударамі наўрад ці атрымаецца.

Асабліва калі Расея і сапраўды мела і мае на мэце пашырыць тэатар ваенных дзеяньняў.

Магчыма, Зяленскі сказаў пра тыдзень, каб паглядзець на рэакцыю іншых міжнародных гульцоў. А яна тут зусім невідавочная.

ЗША могуць сурова разьбірацца з рознымі ўладарамі. Але ня факт, што яны ўхваляць тое самае ў выкананьні Зяленскага адносна Лукашэнкі.

І адносна Эўропы ёсьць вялікія пытаньні. Ёсьць тут юрыдычны бок — ці ёсьць разьмяшчэньне рэтрансьлятараў, якія стаяць даволі даўно, законнай падставай для ваенных дзеяньняў па іх нэўтралізацыі?

Але куды больш важны палітычны бок — яшчэ адзін тэатар ваенных дзеяньняў на мяжы яшчэ дзьвюх краінаў NATO, паток уцекачоў, удар па лягістыцы гандлю зь Кітаем і шмат чаго іншага, нават калі не ўлічваць беларускіх ахвяраў вайны.

Ну і есьць яшчэ адно важнае для Эўропы і ЗША пытаньне. А хто будзе кіраваць ўцягнутай у вайну Беларусьсю? Лукашэнка? Ціханоўская? А не Пуцін часам? І ня так, як ен і зараз шмат на што ўплывае ў Беларусі, а як акупаванай, скажам, Луганскай вобласьцю Ўкраіны. Наўпрост, ажыццяўляючы ў тым ліку і цывільнае кіраваньне.

Украінскія ракеты і дроны разам з палком Каліноўскага здольныя гэта прадухіліць? Ня выключана, што ў эўрапейскіх сталіцах у гэтым ня будуць так ужо ўпэўненыя.

Тыдзень — вялікі тэрмін для разнастайных дыпляматычных манэўраў. Можа, у выніку рэтрансьлятары нават і прыбяруць. Можа, Зяленскі скажа, што пытаньне вырашылася станоўча.

Трамп вось колькі войнаў ужо спыніў і прадухіліў, можа, і беларуска-ўкраінскую прадухіліць. Жарт. Хаця і не зусім.

Але калі не, калі дыпляматыя не спрацуе, праз тыдзень для Беларусі можа адкрыцца брама ў пекла.

Дмитрий Гурневич, журналист:

— Калі Украіна праз тыдзень ударыць па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, то парушыць гэтым самым статус-кво, які існуе пяты год адносна Беларусі.

Тады Пуцін атрымае «апраўданне», каб «бараніць Беларусь». Што тады можа пачацца, лепш нікому нават не ўяўляць.

Беларускія палітыкі павінны на галаву зараз стаць, каб гэтага не сталася, а не займаць пазіцыю падчас школьнай бойкі, калі адны расцягваюць бойку, а трэція адцягваюць іх, бо бойка гэта ж весела.

Абы не было вайны, як ні дзіўна, зараз вельмі талковы лозунг.

Валерий Карбалевич, политический аналитик:

— Праблема, перад якой паўстаў Лукашэнка, палягае ў тым, што, выглядае, у яго няма добрага ходу, рашэньня. Гэта сытуацыя, кажучы шахматнай мовай, палітычнага цугцвангу.

Калі прыбраць тыя рэтрансьлятары, пра якія кажа Зяленскі, то гэта ня толькі страта твару. Расея ўспрыме такое рашэньне як здраду. Да таго ж прэзыдэнт Украіны кажа ня толькі пра рэтрансьлятары, але і пра ВПК, паліва зь беларускіх НПЗ.

Калі не рэагаваць на пагрозы Кіеву, то можна нарвацца на атаку ўкраінскіх дронаў. З усімі нэгатыўнымі наступствамі.

Псыхалягічны стан Лукашэнкі добра адлюстроўвае ягоная заява падчас нарады з вайскоўцамі 18 чэрвеня: «Мы разумеем: крый божа, будзе разьвязана гарачая вайна, мы будзем проста падобныя на сьмяротнікаў. Мы проста будзем сьмяротнікамі».

Калі Кіеў рашыцца на сілавыя дзеяньні супраць Беларусі, то якія могуць быць наступствы? Можна меркаваць, што Ўкраіна можа пашкодзіць стратэгічныя аб’екты на беларускай тэрыторыі. Лукашэнка ў нядаўнім інтэрвію тэлеканалу Al Arabiya канстатаваў, што Беларусь уразьлівая перад украінскімі дронамі. Але што далей?

Магчыма, у 2022 годзе Лукашэнку ўдалося пераканаць Уладзіміра Пуціна не абстрэльваць Украіну з тэрыторыі Беларусі. Цяпер, у выпадку сілавога сцэнару, гэтую сытуацыю Крэмль можа адкруціць назад, вярнуць расейскія ракеты і дроны ў Беларусь. Усё часьцей гучаць думкі, што Расея імкнецца рознымі мэтадамі ўцягнуць Беларусь у вайну.

Ці шмат выйграе Ўкраіна ад зьяўленьня расейскіх ракет у Беларусі, наступнага абмену ракетнымі і дронавымі ўдарамі праз беларуска-ўкраінскую мяжу? Зусім не відавочна. Можна прагназаваць, што гэта не спадабаецца заходнім суседзям. Вайна наблізіцца да Эўропы.

Паўнавартасны ўдзел войска Беларусі ў ваенных дзеяньнях будзе азначаць ператварэньне глыбокага беларускага палітычнага крызісу ў гарачую вайну.

Гэта стане вялізным выклікам для апазыцыі — для ўладаў усе праціўнікі з «экстрэмістаў» аўтаматычна ператворацца ў «здраднікаў» («Усе, хто супраць — вораг», — піша прапагандыст Аляксей Дзермант). Пра спыненьне рэпрэсій і вызваленьне палітвязьняў можна будзе забыць.

Можна ўявіць, што Кіеў разумее ўсе рызыкі ваеннага канфлікту зь Беларусьсю, там няма «галавакружэньня ад посьпехаў». Таму, дарэчы, ультыматум Зяленскага сфармуляваны даволі расплывіста, што дае прастору для розных рашэньняў. А заява 20 чэрвеня, як ужо адзначана вышэй, выглядае больш спакойнай.

Хутчэй, пакуль гэтыя пагрозы можна разглядаць як новую псыхалягічную атаку. Але нават у такім выглядзе — гэта моцны стрэс для афіцыйнага Менску. Для Лукашэнкі надыходзіць час плаціць па рахунках.