Вызвалілі затрыманага ў аэрапорце Ерэвану беларуса Віктара Клімуса (абноўлена)

Ён прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам.

Пра вызваленне Віктар Клімус напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй ўсім хто хваляваўся і падтрымліваў!»

Раней армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку, піша Вясна.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія і армянскія праваабаронцы працуюць над яго вызваленнем.

Віктар Клімус – актывіст з Брэста, дырэктар культурна-асветніцкага цэнтра «Грунтоўня». У лютым 2021 года ён паведаміў, што з’ехаў у Польшчу. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках («карагодная справа»).